>


"Карысьць вопыту - трансфармацыя." - Интервью с группой KRUK

  • 05/10/2017 - 20:29 Read: 463  Rate this item
    (6 votes)
  • comment 

Иногда задумываешься, что было бы дико интересно побеседовать в формате интервью с той или иной группой. Но сталкиваешься с проблемкой - группа-то давно не активна творчески. Однако Вселенная порой ломает все правила и дает тебе шанс. Никогда не предполагала, что мне удастся пообщаться с группой KRUK. В той же мере, как и не предполагала, что музыканты когда-либо еще решат вернуться на сцену. Итак, представляем твоему вниманию интервью с легендой Black Metal Беларуси накануне их выступления на VOX DIABOLI II
MetalHeads.by (MH): Дэвiд Лiнч, праз 26 гадоу, з’явiў на сьвет новы Твiн Пiкс. Гурт KRUK, праз амаль 10 гадоў пасля спыненьня дзейнасьцi, з’явiць сьвету сваю творчасьць у клубе «Брюгге» 4 лiстапада ў межах Vox Diaboli II. Сьвет больш не будзе ранейшым. Чаму было прынята рашэньне выйсьцi на сцену?
Twilight One (TO):
Гэтак склалiся абставiны. Чорная Хата Сьмерцi расчынiла свае брамы. I гэтак жа было i раней з KRUK – заусёды павiнны былi скласьцiся абставiны, як i ў Лiнча, параллель з якiм, хоць i неверагодна пахвальная, ды дасканалая ў катэксьце ягонай творчасьцi, але ж не падыходзiць у сэнсе вынiку – KRUK не прапануе 4 лiстапада працягу гiсторыi.

MH: Як даўно з’явiлася рашэньне выйсьцi на сцену? Узважвалася, абдумвалася? Цi гэна быў раптоўны ды спатнанны крок?
TO: Сутнастна мы наўрад цi зможам растлумачыць. У праяўленнай рэчаiснасьцi нас вельмi папрасiлi гэна зрабiць даўнiя паплечнiкi ды ўдзельнiкi сцэны. Каб доўга - то не, але дастаткова дбайна. У вынiку атрымалася нейкая спрыяльная атмасфэра. Вось i ўсё.

MH: Азначае гэны выступ поўнавартаснае вяртаньне KRUK, цi гэна аднаразовы эксперымент, спроба нагадаць пра сябе?
TO: Гэта агучваць заўчасна. Час пакажа. Будучыня - займглёная...

MH: Цi неабходна ветэранам нагадваць пра сябе? Цi можа шлях маладым, ды «раз сыйшоў - сыходзь»?
Ryks Asirg (RA): KRUK не сыходзiў, таму i вяртаньне не патрэбнае, як i нагадваньне пра сябе. KRUK катэгарычна далёкi ад сентэнцый гэнага кшталту ў сутнасьцi.

MH: Каго мы пабачым на сцене? Толькi двух музыкаў, цi плануюцца яшчэ часовыя музыканты?
TO: Прыходзьце на выступ ды пабачце на ўласныя вочы.

MH: Вы прагаварылiся, што стамiлiся. Фiзiчна? Маральна? Што павiнна здарыцца, каб стома не прыйшла? Цi гэна нармальная ды чакаемая з’ява? Як даўно ёсьць гэная стома? Праз яе KRUK спынiўся творчы? Усё стала безсэнсоўным?
RA: Трэба пазначыць, што гэная стомленасьць была агучана, у зьвязку с пустэльняй, якая з’явiлася навокал, а не ў KRUK. Пустэльня нейкiх безсэнсоўных рухаў ды словаў на сцэне. Мы лiчылi, што ўсяму гэнаму будзе процiстаяць Endkampf (не маю на ўвазе альбом, якi чамусьцi ўспрымауся, як Апошняя Бiтва для гурта) на ўсiх узроўнях. Шмат рэчаў пашло не тымi шляхамi. Сэнсы сышлi на доўгi час, каб панавала пустэльня-вампiр. Час бязлiтасны. Узамен памылкi мы атрымалi добры вопыт. Зараз сiтуацыя зьмянiлася. Правiльныя рэчы паступова здараюцца ўсё часьцей. Сэнсы з’яўляюцца праз Волю, калi ёсьць патрэба з глыбiняў унутры.

MH:
«Правiльныя рэчы паступова здараюцца ўсё часьцей» - як вы лічыце, гэта вашая заслуга, вашага вопыту? Цi проста час паставіў усё на мейсцы?

RA: Мы маем скептычнае гледжаньне на конт значнасьцi ўплыву KRUK на сцену. Не ў сьцiпласьцi справа. Ёсьць шмат зьнешнiх больш значных фактараў. KRUK уплывае на узроўні асобы. Гэта ёсьць.

MH: Калi б вы працягвалi творчасьць гурта ў сёняшнi час – канцэпт, лiрыка засталiся б ранейшымi?
TO: У нашым выпадку пэўная аўтэнтычнасьць непазьбежна.

MH: KRUK прызнаны культам лакальнай Black Metal сцэны. Цi ёсьць культавасьць абавязкам да нейкiх правiлаў, парушыўшы якiя, апынесься тварам у брудзе? Iншымi словамi, цi цяжка падтрымлiваць рэпутацыю, як у актыўныя гады, так i зараз?
RA: Мы не адчуваем культавасьцi. У тым сэньсе, што гэна б мусiць змяняла нешта для нас. Але такога не здаралася. Таму мы не маем патрэбнага вопыту, каб агучыць гэткiя правiлы, калi такiя ёсьць. А iх, пэўна няма. На сам рэч файны ды круты толькi наш цяперашнi бубнач. Мы знаходзiмся пад ценям яго сапраўднай культавасьцi. Але ж так - дабразычлiвасьць слухаўючых вызначна прысутнiчае. Гэна неверагодна дзiўна, тым больш па сканчэньнi ўсiх гэтых гадоў. Мы верым у рэчы, якiя маюць сэнс. I транслюем iх. Гэта значна больш для нас, чым культавасьць. Складана рацыянальна ўсьвядомiць гэна. Але ж яно так. Нашы персанальныя шляхi маюць нейкая нязначная адлюстраваньне ў творчасьцi KRUK. Таму мы не можам прынцыпова быць адказнымi за атрыманьне агучанай табой культавасьцi.

MH: Гэта значыць, што, як мінімум, вы будзеце ўтрох на сцэне, раз вы згадалі бубнача. Ну а кольвек звярнулі ўвагу на ягоную крутасьць, распавядзiце трохi пра яго. Краiна павiнна ведаць сваiх герояў.
RA: Ягоная файнасьць па-за ды па-над абмеркаваньнямi. Прыходзьце на выступ, ды пабачце на ўласныя вочы.

MH: Вернемся да культавасцi. Цi патрэбна «нараджэньне героя» у сёняшнiя днi? Цi магчыма? Цi будуць «працаваць» крытэрыi тых гадоў? Зараз iншыя патрабаваньнi? Можа iснуе такi герой сярод лакальных сучасных гуртоў?
RA: Па вызначэньнi дзеля KRUK немагчыма даваць парады. Мы можам паказаць нейкiя сымбалi. Але ж гэна ўсё. Часы зьмяняюцца, але ўсё застаецца ранейшым – пархнеючым з галавы ды жаручым сябе з хваста. Павiнны адмецiць, што вельмi iмпануе нам дынамiчнае разьвiцьцё сцены за апошнiя гады. А гэны можна лiчыць яе апагеем. Голад Сьмерцi, як заўсёды, усё зьмяняе.

MH: Паўтарым – вы лiчыце, што блэк сцэна Беларусi развіваецца. І развіваецца дынамічна. Па праўдзе кажучы, не шмат хто выказвае такую кропку гледжаньня. У вашым разуменьнi дынамiка зьвязана больш з колькасьцю новапрыбылых, альбо зь якасьцю ствараемай музыкi?
RA: Дынамiка ў тым, што зъявiлася значна больш якасных альбомаў, якiя маюць свой твар.

MH: Маеце жаданьне радзiць нешта маладым гуртам? Можа так i робiце ўжо?
RA: Шмат што забытае ўжо за гады. Таму нагадаем, што KRUK деперсаналiзаваны. Так, нашыя персаналii пры нас, але ж не ў бязмежнасьцi KRUK. Таму парады з боку KRUK немагчымы. Нашыя Эга значна зьдзьмутыя, але ж нейкiя думкi/iдэi мы можам выказваць, так. Як KRUK мы контактавалi апошнiм часам толькi з PESTILENTIA ды крыху з D.I.E. Гэна правiльна назваць натуральным абменам, а не парадамi. Тое, што мы кажам, – гэта абалонка для перадачы таго, што не патрабуе агучваньня, але павінна быць перададзена і сапраўды транслюецца, але не вербальна, а ментальна. Не лепшая тлумачэньне, але ж гэна працуе, што важнейшае. Трэба вучыцца бачыць праз скрыжаваньнi арнамантаў. Глядзець на сябе праз бездань дрыгвы на тым баку.

MH: Не палічыце за бестактоўнасць, але заўсёды цiкавiла iмкненьне часткі музыкаў да дэперсаналiзацыi. Адкуль яно? Так-так-так – «Мы не жадаем, каб слухач канцэнтраваўся на нашых тварах, а жадаем каб усю сваю ўвагу ён канцэнтраваў на нашай музыцы». Але ж давайце будзем сумленнымi, чалавек – стварэньне цiкаўнае, i ён усё роўна будзе жадаць ведаць, хто ж хаваецца пад цёмнымі капюшонамі, тым самым згубіўшы канэнтрацыю на музыцы. Не пагадзiцеся?
TO: Мы ж не хаваемся. Мы проста амаль што нiчога не дадаем ад сябе персанальна. KRUK ёсьць Брамай. Няўжо камусьцi можа быцi цiкава, што мы ядзём на сьняданак, цi якога колеру нашыя майткi???

MH: Вы прыхiльнiкi творчасьцыi «па натхненьню» (адчуваньне, настрой i г.д.) або па выразным плане?
TO: У нас жудасны сiнтэз гэных процiлеглых спосабаў. Мы нават маем спецыяльныя мапы нашых дайнаў.

MH: Цi вялiкiя яны?
TO: Колькi аркушаў займаюць.

MH: На якiя тэмы вы можаце гаварыць бясконца?
RA: KRUK агучвае нешта даволi рэдка. Складана прыраўняць гэна да бясконцасьцi. Гiпатэтычна толькi правiльныя пытаньнi, скiраваныя у Бясконцасьць, могуць стымуляваць гэты паток.

MH: Цi пазьбягаеце вы размоваў пра сваю музыку? Кшталту, мы ўжо ўсё сказалi пра яе ў ёй самой.
TO: Мiж сабой вельмi шмат пра гэна гаворым, таму што вельмi складана дасягнуць стану запiсу/выконваньня, каб дасканала было ўсё передадзена. А так у жыцьцi амаль што зусiм не гаворым. Мы лiчым, што слухач ужо ўсё ведае пра яе, калi слухае.

MH: Ёсьць катэгорыя людзей, якая не жадае iдэалiзаваць мiнулае ды ўзгадваць яго. Як часта вы вяртаецеся да яго? Цi не турбуе вас настальгiя? Цi патрэбна ўгразаць думкамi ў мiнулым надоўга?
TO: KRUK праяўляецца ў сёняшнiм з мiнулага, каб агучыць будучыню. Iдэалiзацыя не патрэбна.

MH: Можа вы прыходзiлi да высновы, што розныя этапы жыцця ў аднаго чалавека – гэта быццам жыцьцi некалькiх розных людзей? Вы ў 90-х i ў 2010-х – гэна розныя персанажы цi iдэнтычныя?
RA: Большасьць людзей апантана баiцца Сьмерцi. Гэта натуральны працэс. Зьмены. Ператварэньнi. Пытаньне толькi у тым, чаго яны кранаюцца – унутраннага цi вонкавага. Карысьць вопыту - трансфармацыя. Агранка дыямантавага стрыжня. Мы зьмянiлiся ў некаторых рэчах, аднак, дзеля KRUK 20 гадоў, якiя сышлi, ня ёсьць чымсьцi значным. Таму тут няма мейсца для суму ды галашэньняў.

MH: Зараз вы сталi прасьцейшыя да людзей, жыцця?
RA: Да складанага часам дастаткова ставiцца проста. Ды наадварот. Заўсёды можна трымацца пытаньня – навошта?

MH: Вы прывязваеце сябе фанатычна да сваёй краiны, цi – «грамадзяне сьвету»? Нацыянальнасьць - гэта важнае для вас паняцьце?
TO: Прывязваюць каня да слупа. KRUK зьвязаны не з краiнай, але ж з тэрыторыей. Пакаленьнi жылi i памiралi тут, пад уплывам падзеяў, стасункаў, клiмату, вады-ежы-паветра ў рэшце рэшт. Гэта не можа не фармаваць рысаў нацыянальнай адметнасьцi. Мы вольныя быць дзе заўгодна, таму мы тут.

MH: Цi зьмянiлася ваша разуменьне «свабоды» за гэныя гады?
TO: I працягвае зьмяняцца. Гэта паняцьце на колькi адноснае, на столькi ж бясконцае. Яго пэўна магчыма ўсьвядомiць толькi па-за жыццём. ЧОРНЫ ЦЯМРЫЧНЫ БЯСКРАЙ.

Беседовала: Nat Nazgul

Поиск

Ближайшие концерты


22
Oct
2017

22 October 2017

клуб "Брюгге"
Партизанский пр-т, 6А


28
Oct
2017

28 October 2017

Re:Public
ул. Притыцкого, 62


28
Oct
2017

28 October 2017

клуб "Брюгге"
Минск, Партизанский пр-т, 6А


02
Nov
2017

02 November 2017

Re:Public
ул. Притыцкого, 62


04
Nov
2017

04 November 2017

клуб "Брюгге"
Минск, Партизанский пр-т, 6А


10
Nov
2017

10 November 2017

Re:Public
ул. Притыцкого, 62


11
Nov
2017

11 November 2017

Re:Public
ул. Притыцкого, 62


12
Nov
2017

12 November 2017

Falcon Club
Минск, пр-т Победителей, 20


18
Nov
2017

18 November 2017

Re:Public
ул. Притыцкого, 62


18
Nov
2017

18 November 2017

NEMO CLUB
г. Гомель, ул. Набережная, 2.

Comments

 
METALHEADS.BY © 2014-2017 All Rights Reserved.

Language