"Затым Андрэй прыехаў і мы ... выступалі дзеля Андрэя." Интервью с основателем Vojstrau.

"Затым Андрэй прыехаў і мы ... выступалі дзеля Андрэя." Интервью с основателем Vojstrau.



На фоне "новорожденных" групп с девственно-чистой биографией вызывают безмерное любопытство свежие коллективы, которые стали таковыми, полностью изменив всё (название, концепцию, другие всевозможные приблуды) и, обладая уже персональным хэви-металическим прошлым, начинают с свой путь нуля. Именно с таким собеседником удалось нам потрещать за стаканчиком кваса. Разрешите представить - Олег, основатель проекта Vojstrau, который не так давно выпустил симпатичный альбом "Vaśmikancovaja".

MetalHeads (MH): Vojstrau совсем недавно заявил о себе. Но, оказывается, история, а вернее, предыстория у него довольно долгая. Разгонишь немного туман?
Олег: Можна сказаць, што я проста змяніў назву… Спачатку (у 2008) мы з сябрамі сабраліся пад нейкай ангельскай назвай і вырашылі палабаць. Ніхто не ўмеў граць. У 2009 быў першы канцэрт, памятаю. Ну а потым трансфармаваліся у Varta. Але калі пісаць лацінкай Varta – атрымліваецца назва польскіх акумулятараў. Акумулятарамі нам быць не хацелася, таму вырашылі паізгаляцца, дадаць нейкія дадатковыя літары (менавіта “h”), змяніць V на W. Але потым, з цягам часу, выявілася, што і такое слова ёсць у іншых мовах, не звязаных з Беларуссю. Напрыклад, у Польшчы ў Лодзінскім ваяводстве ёсць гарадок Warta, а рэкі, што там працякаюць, маюць назвы Warta і Warthe. Я крыху апанурыўся з гэтай нагоды і вырашыў, што трэба альбо цярпець, альбо нешта змяняць. Сярод нашых тутэйшых мы маем нейкую вядомась. А калі гісторыя такая: нейкі чувак з іншай краіны шныпарыць па інтэрнэце, натрапляе на мой бэнд і яму спадабаецца (ці не) гэтая музыка, ён глядзіць на назву, гугліць яе і трапляе на гэты горад у Польшчы. На фіга мне гэта трэба? Так? І трэба гэтаму чуваку яшчэ сядзець і нешта дамысліваць пра гэты лагатып, нешта думаць, чытаць, вышукваць, перакладаць? Яму гэта трэба?
Пасля “Azure Lakes” я пачаў запытваць у фанатаў наконт новай назвы. Большасць гаварылі, што не трэба – усё норм. Але ўсё ж такі пасля канчатковага распаду гурта я зразумеў, што гурт (як супольнасць некалькіх асоб) – гэта не маё, і вырашыў мяняць абсалютна ўсе (і назву ў тым ліку). Неяк я дапамагаў чалавеку з навуковай працай, якая тычылася беларускай старажытнай лексікі. І сярод шматлікіх слоўнікаў я натрапіў на слоўнік Насовіча (слоўнік часоў Расейскай Імперыі), дзе былі розныя цікавыя словы. Мне хацелася падабраць такое слова, якое больш-менш можна напісаць лацінкай і каб яно было нашае. Ні літоўскае, ні польскае, ні украінскае, а менавіта нашанскае. Сядзеў, перабіраў словы і натрапіў на “войстраў” (архаічная форма слова “востраў”). Калі натрапіў, падумалася: “Ну раз я адзін у поле воін – буду войстравам”.


15631451 1614961765476800 1672477741 o

MH: Официальная дата возникновения Vojstrau?
Олег: Снежань 2015-га.
MH: Работа над альбомом шла до смены названия? Или именно смена названия выступила своеобразным стартом для начала работы над новым материалом?
Олег: Не, ужо праца ішла. Трэба рабіць музыку. Якая розніца, як ты завешся?
MH: Сколько времени от “начального” пункта и до финиша заняла работа над альбомом?
Олег: Да канкрэтна год. Калі ўзяць увесь прадакшн, запіс і астатнія моманты, то дзесьці год.
MH: Альбом появился достаточно быстро после момента образования самого проекта. У определенного числа коллективов этот процесс затягивается на пятилетки. Как думаешь: разумнее не торопиться с изданием альбомов или, наоборот, не откладывать?
Олег: Трэба глядзець на скілы музыкаў, як выканаўцаў і як кампазітараў. Залежыць таксама і ад таго, як яны камунікуюць, якую яны выбралі форму ўлады ў гурце. Як па мне, так дэмакратыя – фігня ў гэтай справе. Трэба хацець пісаць музыку. Трэба мець на яе вольны час. Ты напісаў нейкі трэк? Трэба, каб яго ўсе паслухалі, паглядзелі, папрацавалі з ім. Потым – рэпетыцыі. Падчас рэпетыцый нешта вырашаецца. Ну так, бывае, што людзі вельмі доўга фарміруюць песні, а потым іх выдаюць. У кожнага свае справы. Свой падыход. "У каждого додика своя методика."
У мяне, напрыклад, не было такога:  змяніў назву і адразу сеў і напісаў першую песню. Не. Яны ўжо ў мяне былі. Некаторыя напісаў падчас таго, як пісаўся альбом. Напрыклад, першы трэк. Я яго зрабіў, калі альбом ужо быў напісаны. Ідэя прыйшла ўвогуле на адпачынку. Праязджаючы горы Велебіт у Харваччыне, вырашыў – трэба дадаць гэтую песню. Звязаўся з Вітаўтам, які мне дапамагаў з гітарамі і сказаў, што трэба запісываць яе.


15628597 1614961795476797 1492759592 o

MH: Ты определил себя как folk pagan. И при прослушивании альбома я ожидала услышать веселые дудки и прочие свиристельки, но приятно удивилась атмосфере, присущей более блэку чем фольку.

Олег: Свірысцелак і дудак там насамрэч няма – гэта ўсе клавішныя і гітары. З больш-менш акустычных там толькі акустычная гітара, дарэчы. Я лічу, што граю heavy metal. Трэба зрабіць, ведаеш, нібыта маячок для людзей, каб яны ведалі, што шукаць.
Калі ўзяць, напрыклад, Primordial. Вось якая ў іх музыка? Але ж людзі да іх чапляюць кучу розных тэгаў. Яшчэ адзін прыклад сярод жыхароў Альбіёна і Ірландыі – гурт Mael Mórdha. Фолк метал. Але музыка сумная. Пра лёс ірландскага народа. Альбо сярод скандынаваў – гурт Thyrfing. У іх спачатку ўсе было весела, а потым усе стала сумна, у добрым сэнсе. Пра міфалогію яны амаль забылі – зараз гэта фальклорна-арыентаваны блэк метал.
Можна з іншага боку падысці. Калі ўзяць наш фолк. Уключаеш рандомную песню – пачынаюць нейкія бабуські (ці не бабуські) спяваць. І гэта нявесела. Калі гэта не частушкі якія. Я не прэтэндую, што у мяне там аўтэнтык, тру-беларашн-фолк-метал. Але я люблю пісаць нечым натхняючыся.
MH: В создании альбома принимали участие много приглашенных музыкантов.
Олег: Так. Я не мульціінструменталіст. Я не ўмею граць ні на чым акрамя варгана. Я магу нешта падудзець на дудцы. Ведаю, як граць на гітары. Я ведаю, як усё гэта працуе. Магу ўсё гэта напісаць, і гэта можна будзе зграць. Скажам так, я пішу песню, а потым даю яе людзям са словамі: “Зрабі гэта па-чалавечы, будзь ласка”. Атрымліваецца так, што музыка мая, лірыка мая, а таксама голас мой. Калі б я мог абсалютна ўсе рабіць сам, гэта было б прасцей, хутчэй і лягчэй, канешне.


6F2A2101

MH: Приглашенные музыканты все местные?

Олег: Не. Барабаны правіў чалавек з Масквы. Дапамагаў з гукам таксама чалавек з Расеі. А астатнія ўсе нашыя. Інжэнер галоўны, гукач, гэта былы клавішнік мой Генадзь Харытонаў (выпусціў, дарэчы, нядаўна альбом “Curse of the Rising Star» (Blaine Rohmer) – атмасферны блэк, дзе ен таксама  робіць усе сам). На гітарах быў Вітаўтас Кашкурэвіч. Я прыходзіў да яго, мы там нешта глядзелі, нешта разбіралі, канешне. Але ен хлопец разумны вельмі. Сам такую музыку слухае. Карацей, ён – у тэме. Так што ен больш-менш разумеў мяне. Нейкія свае фішкі нават там прыдумляў. Есць там кроплі таго, што цалкам  далі іншыя музыкі: “Вось я тут запіліў саляку – трэба?”. Я слухаю і разумею, што трэба.
MH: Процесс создания альбома не оброс забавными байками?
Олег: Не, ніякіх баек. І гэта мінус, разумееш. Ніякага драйву. Таму што былі толькі я і мой кампуцер. І людзі, якім я скінуў матэрыял для канчатковай працы.
MH: Самая наболевшая песня, созданная под самым ярким впечатлением.
Олег: Падабаецца, як атрымаўся першы трэк. “Адкрывашка”. Калі з любімых, то ён самы любімы. А так – усё падабаецца, усё набалеўшае, з усімі нешта звязана. Але найбольш яскравае – Dundara zorny. У яго ёсць сувязь з маімі ўражаннямі ад Куршскай касы на тэрыторыі Літвы. З аднаго боку равучае, халоднае Балтыйскае мора, а з другога – Куршскі залів, возера, цішыня. Там вельмі ціха і ўтульна. Ведаеш, есть прымаўка – “На Беларусі бог жыве”. Херня гэта. Там ён жыве, на касе гэтай.


15631288 1614961788810131 1642121354 oMH: То есть основное влияние на тебя оказывает природа?
Олег: Канешне. А таксама натхняюся рознымі археалагічнымі і антрапічнымі рэчамі. Вельмі падабаецца такая лютая старажытнасць. Не хочацца казаць пра розных там бажышчаў, бо лічу, што ў той час было не да багоў і іх слаўленняў. Чалавек болей думаў, як яму абутак пашыць і што паесці. Дарэчы, можна зноў падысці да пытання фолку – чаму ён невяселы. Таму што весела не было.
MH: Обложку для альбома ты рисовал сам. Почему?
Олег: DIY or die, карацей. Навошта плаціць лішнія грошы?
15628860 1614984332141210 283389772 o

MH: Почему змея?
Олег: Змяя? Таму што я люблю змеяў. Таму што быў некалі культ змеяў. Таму што есць легенда пра змяінага цара, напрыклад. Неяк думаў пра гэты альбом і аўтаматычна намаляваў сімвалы. Там прысутнічае васьміканцовы сімвал, які мне вельмі падабаецца. Ён не заляпаны, яго не зачмырылі сваімі рукамі, пры тым, што ен паўсюль у нас. Заходзіш на глаўпаштамт – ён пад нагамі ў цябе; заходзіш у Дом прафсаюзаў – там таксама ён, едзеш у тыя ж “Дудуткі” - опачкі і г.д. Гэта старажытны сімвал, таму вырашыў яго выкарыстоўваць.
MH: Будет ли физическая пластинка?
Олег: Напэўна, так. Зараз вядуцца перамовы з добрымі людзьмі. І калі перамовы скончацца, і ўсе будзе падцвержана, я, канешне, паведамлю ў сеціве слухачу.
MH: Добрые люди из местных?
Олег: Мясцовыя, так. Што адметна.
MH: А буклет для “твердого” варианта уже готов?
Олег: Не. Я потым дамалюю. Калі будзе канчаткова вырашана, што і як будзе. А вось, напрыклад, тэксты ўжо адзін вельмі добры чалавек перакладае па-мастацку на ангельскую мову.
MH: В таком случае не возникала идея замутить и английскую версию этого альбома?
Олег: Не. Гэта трэба ўзяць і ўсё гэта яшчэ раз запісаць і зноў звесці. Навошта? Але былі ідэі гэта зрабіць, ведаеш, як offtop такі. Раптоўна, каб сам здзівіўся. І каб не увесь альбом, а нейкія песні толькі. І каб не я , а нехта іншы.
15658135 1614961792143464 844555973 oMH: Ты теперь можешь сравнить жизнь в группе и свободное плавание. Где тебе удобнее?
Олег: Насамрэч, канешне, лягчэй, калі ў гурце ўсе музыкі блізкія табе. Калі яны твае сябры, калі добра вабіцца час разам з імі, і яны разумеюць, што ты хочаш сказаць. Калі ж гэта левыя людзі, то трэба спадзявацца на іх прафесіяналізм альбо на тое, што яны цябе зразумеюць. Альбо, зноў жа, ты іх вучыш – кажаш: “тут не так зрабі, а тут вось гэтак”. І ў гэтым уся праблема. Вось і ўсё. Насамрэч, змянілася назва толькі. А так усё засталося як было. То бок схема не змянілася для мяне з большага.
MH: Хочешь сконцентрироваться на единственном проекте VOJSTRAU? Или параллельно создать еще что-нибудь?
Олег: Усё ўпіраецца ў грошы і ў вольны час. Калі б я быў супер-мега інжынерам і музыкам і меў бы больш часу, я бы ўсё гэта ўжо рабіў бы. Я думаю, кожны музыка Беларусі хацеў бы мець такія здольнасці і такія рэсурсы, каб музыкі было навалам. Калі будзе магчымасць, то чаму не. Але на гэтым праекце хочацца сканцэнтравацца цалкам. Хочацца рабіць шмат, але хочацца рабіць гэта добра.
MH: Что планируешь в ближайшем будущем?
Олег: Рабіць музыку. Я, мабыць, паспрабую сабраць зноў гурт. Ёсць людзі, якія хочуць бачыць, як усё гэта іграецца ўжывую. Нават улічваючы тое, што рабіць музыку мне падабаецца болей, чым граць на канцэртах. Але па выступах таксама ёсць зараз сум. Гэта таксама класна - выступаць. Нават калі ў зале тры чалавекі.
MH: Серьезно?
Олег: Ага. Мы неяк сядзелі (у складзе гурта Wartha) у Салтайме і чакалі аднаго чалавека: калі прыедзе Андрэй. Затым Андрэй прыехаў і мы пачалі. Выступалі дзеля Андрэя. І гурта Forodwaith (рэспект чувакам). Зразумела, што хтосьці ў зале, канешне, быў. У працэсе людзі падцягнуліся, канешне.
А наконт планаў: нехта хоча выступаць, а мне пакуль хочацца запісываць і выдаваць. Гэта мая лінія, не хачу яе змяняць. Неяк так.

Беседовала: Nat Nazgul
Фото/картинки предоставлены VOJSTRAU