Блiц-апытанне з гуртом Адарвiрог. "Заўсёды знойдецца азіят, які ўсё робіць лепей"

  • 17/01/2019 - 09:31 Read: 1407  Rate this item
    (0 votes)
  • comment 

У той час, як асноўная частка насельніцтва ўжо лічыць дні да пачатку вясны, мы не спяшаемся развітвацца з гэтай вясёлай парой года і лічым дні да Лютага фэсту. І, каб правесці гэты час з карысцю, мы прапанавалі ўдзельнікам гэтага фестывалю прайсці допыт бліц-апытанне ад нашага партала. Першымі падахвоціліся прызнацца ва ўсіх сваіх таямніцах музыкі з гурта Адарвірог, які з упэўненасцю можна ўжо назваць «класічным» удзельнікам гэтага фесту.

Metalheads.by (MH): Што для вас музыка? Якое месца яна займае у вашым жыцці?

Музыка – адна з галоўных крыніц натхнення, тое, што дае моц пераадольваць шэрую штодзеннасць. Гэта мэта рухацца далей, вучыцца, каб стварыць нешта новае.

 

MH: Якія музыкі натхнілі вас у пачатку вашай кар’еры?

Валера: У кожнага ўдзельніка гурта свае. Ад Пьяцолы і Queen да Сіда Вішэза. Калі казаць пра гурт цалкам – зразумела нельга мінуць увагай In Extremo і Vicious Crusade.

Лёша Б: Я вось фольк зусім не слухаў да таго, як трапіў у Адарвірог. Да і зараз не слухаю, калі не ўлічваць Адарвірог ды Percival Schuttenbach. А натхнялі мяне, калі я только пачаў граць метал, Korn, Slipknot, Death ды Cannibal Corpse.

Лёша А: Заўсёды натхненнем былі больш прагрэсіўныя ды вар’яцкія метал-гурты: Animals as leaders, Entities, Dir en grey, Stork. Таксама вельмі падабаецца электронная музыка: Home, Nerve. Акрамя Адарвірог фолк больш ніколі не слухаў.

Лёня: Панк, бардаўскае, хардкор…Любыя напрамкі, якія выклікалі нейкія пачуцці ў розныя моманты жыцця. І па гэты час таксама. У музыке я заўсёды, па першае, шукаў эмоцыі. Ці то злосць, ці то нянавісць, ці то шчасце.

  

MH: Шлях да славы цярністы. На што вы гатовыя пайсці дзеля яе?

Ёсць прапановы? (смяецца) Насамрэч, пытанне складанае, бо да славы вядзе не нейкі адзін учынак, а штодзённая плённая праца. А з гэтым, нажаль, складана.

 

MH: Песня, с якой павінен быць знаёмы кожны, - гэта …

Ніхто нікому нічога не павінен, асабліва, калі пытанне тычыцца творчасцi. Але прапанаваць паслухаць творчаць Адарвірога мы можам. І вакаліст прапануе “Казённый унитаз – рыга-рыга”. (смяецца).

 

MH: Сапраўдны музыка павінен …

Валера: Хаця б бачыць адрозненне паміж музыкай і тым, што за яе выдаецца.

Лёша Б: А я лічу, што музыка нікому нічога не абавязаны.

Лёша А: Працаваць над сабой кожны дзень, таму што слухачы варты найлепшага.

Лёня: Сапраўднаму рок-н-рольшчыку патрэбна ўсё ды адразу. Але ж я згодзен з Лёшай.

 

MH: Тры жаданні ў залатой рыбкі?

Лёша Б: Мне падаецца, што нічога не бывае проста так і для дасягнення сваіх мараў трэба працаваць, інакш яны абясцэняцца. Таму аддам свае жаданні камусьці з іншым светапоглядам.

Лёша А: А навошта яна патрэбна? (смяецца)

Лёня: Яшчэ тры рыбкі, калі ласка…

 

 

MH: У чым вам няма роўных?

Няма такога, бо заўсёды знойдецца азіят, які ўсё робіць лепей.

 

MH: Вы ніколі не…

Ніколі не кажы ніколі.

 

MH: Калі заўтра наступіць канец света, то сёння вы…

…таксама не дапішам новы матэр’ял.

 

MH: Што вы слухалі ў першы дзень новага года?

Валера: Percival Schuttenbach – Chortyca

Лёша Б: Як заўсёды – Mastodon.

Лёша А: Новы альбом Monuments.

Лёня: Гледзячы на астатніх ўдзельнікаў, нават неяк сорамна адказваць.

 

MH: Раніца музыкі пачынаецца з...

Лёша Б: Таксама хацеў бы ведаць – з чаго пачынаецца раніца прафесійнага музыкі (маю на ўвазе тых, для каго гэта асноўны від дзейнасці). Ну а ў мяне – як у ўсіх працуючых людзей – з пякельных высілкаў вылезці з ложку ды збораў на працу.

Лёня: “А, халера, праспаў!”

 

MH: Што рабіць, калі арганізатар канцэрта кінуў: кіраўніка па разгрузцы апаратуры няма, гасцініца не забраніравана?

Калі пытанне ў кантэкстце Лютага Фэсту, то мы не такія. (смяецца)

 

Фота ўзятыя з афіцыйнай суполкі гурта "УКантакце".

Размаўляла: Екатерина Лещук

 

 

 




Leave a comment

Make sure you enter all the required information, indicated by an asterisk (*). HTML code is not allowed.

Поиск

Ближайшие концерты


01
Mar
2021

01 March 2021

Prime Hall
пр. Победителей 65


07
Mar
2021

07 March 2021


TBA


12
Mar
2021

12 March 2021

Re:Public
ул. Притыцкого, 62


06
Jun
2021

06 June 2021

Re:Public
ул. Притыцкого, 62


11
Sep
2021

11 September 2021

Re:Public
ул. Притыцкого, 62

Вход

METALHEADS.BY © 2014-2019 All Rights Reserved. 93c8f939b9c83ef7