"Натхнёныя нянавісцю". Інтэрв'ю з заснавальнікам Tear The Throat

  • 17/10/2016 - 18:19 Read: 3203  Rate this item
    (0 votes)
  • comment 

Этна-анархізм, музыка, нянавісць. Пра гэты і не толькі пагутарылі з Аляксеем Гарохавым
Metalheads.by:Як вы вырашылі сабраць гурт, з чаго ўсё пачалося? 
Аляксей:Раней я ўдзельнічаў у гурце, які граў метал. А мяне заўсёды цікавілі сацыяльныя і палітычныя тэмы ў тэкстах песень. Але я заўважыў, што многія аматары металу не заўсёды звяртаюць увагу на тэксты. І таму, калі гэты гурт распаўся, я вырашыў працягнуць займацца музыкай, але ў стылі панк-хардкор. Я лічыў, што менавіта аматары гэтай музыкі зразумеюць і падтрымаюць тое, пра што гаворыцца у тэкстах ТТТ.  
MH:Як я разумею, для цябе вельмі важна данесці да людзей ідэю? Для цябе музыка не проста гук, але спосаб нешта сказаць людзям, вызваць нейкія пачуцці? 
Аляксей:Справа ў тым, што я не імкнуся нешта да кагосьці данесці. Я проста хачу выказаць свае думкі па сродках музыкі. Лічу, што бессэнсоўна намагацца кагосьці вучыць. Кожны сам сваім розумам павінен ствараць уласнае меркаванне. Я проста крычу аб тым, аб чым не магу маўчаць. І калі мой крык падтрымліваюць людзі, якія гэтак жа не могуць маўчаць - гэта добра! У гэты увесь сэнс.   
MH:Як ты ставішся да таго, што зараз усё больш і больш гуртоў спяваюць на беларускай мове? Лічыш гэта некім культурным адраджэннем ці музыкальным мейнстрымам?
Аляксей:Думаю, 50/50. Ёсць гурты, якія робяць гэта з мэтай адрадзіць беларускую культуру і сваім прыкладам паказаць, што беларуская мова гучыць моцна і прыгожа. Напрыклад, я лічу, што беларуская мова, як аніякая іншая падыходзіць для змрочнай музыкі кшталту блэк-металу. І такіх прыкладаў хапае. Тыя ж гомельскія Vietah гэта даказваюць! І вось менавіта гэтыя гурты ствараюць гэтую хвалю. Але ёсць і тыя, хто стараецца гэтую хвалю злавіць і ўжо неяк на ёй плысці.   
MH:Ваш праект - першы, які я пачуў на беларускай мове і які цалкам завязаны на этна-анархічнай тэматыцы. Чаму менавіта гэтая тэма, як удзельнікі гурта адносяцца да палітыкі? 
Аляксей:Скажу, што не я абраў гэтую тэму, а наадварот, тэма абрала мяне. Усё жыццё я глядзеў, слухаў, чытаў, аналізаваў усё гэта і потым пераносіў свае думкі на "паперу". Многія адмоўна ставяцца да так званага этна-анархізму, бо бачаць у гэтым нейкія супярэчнасці. Але, здаецца, усё новае выклікае такую рэакцыю ў большасці. А наконт палітыкі - ТТТ супраць яе і супраць тых, хто лічыць, што палітыка - гэта абавязковая частка жыцця грамадства.   
MH:Пяройдзем да альбома. Як праходзіў запіс? Ці былі якія-небудзь цяжкасці?
Аляксей:Мы добра рыхтуемся і стараемся запісваць усё хутка. Нейкіх цяжкасцей падчас запісу няма, бо ўсе, хто бярэ ў ім удзел, добра ведаюць і разумеюць адзін аднаго.  
MH:Хто адказвае за тэксты, хто за музыку? Што натхняла пры запісы, дзякуючы чаму альбом выйшаў менавіта такім, якім ёсць? 
Аляксей:За тэксты і за музыку адказвае адзін чалавек.  А натхняе толькі нянавісць. Думаю, што так і трэба ў хардкоры! Кожная песня - гэта рэакцыя на тое, што адбываецца вакол. А тое, што адбываецца, акрамя нянавісці, амаль нічога не выклікае. 
MH:Вы распаўсюджваеце свой альбом бясплатна. Адкуль такая шчодрасць? 
Аляксей:З нагоды трэцяй гадавіны ТТТ зроблены дыскі. Іх няшмат, і гэта падарункі. Але калі хто-небудзь з тых, хто атрымае дыск, дашле якую-небудзь суму на якуюсьці блізкую яму дабрачыннасць - будзе добра. Думаю, што ў гэтай панк-хардкор субкультуры трэба рабіць менавіта так. Аднак, на жаль, і тут ёсць людзі, якія імкнуцца зарабляць грошы.   
MH:Ці плануе гурт працягваць сваю дзейнасць? Мабыць гэта будзе новы альбом, кліп, тур? Якія ўвогуле ў вас планы на будучыню? 
Аляксей:Наконт таго, каб працягваць дзейнасць ці не, нават не стаіць і пытання. Мы і далей будзем ствараць і запісваць песні, вершы. Па магчымасці будзем выступаць, калі, канешне, будуць запрашаць. Карацей, будзем і далей рабіць усё тое, што робім ужо тры гады.   
MH:Гэтае пытанне патрэбна было задаць раней, неяк я яго прапусціў: на якую аўдыторыю скіравана ваша музыка? 
Аляксей:Думаю, што няма нейкай пэўнай аўдыторыі. Але мне б хацелася, каб гэта былі людзі, чые погляды на жыццё супадаюць з нашымі.   
MH:На гэтым мае пытанні заканчваюцца. Скажаш апошняе слова? 
Аляксей:Звяртаючыся да чытачоў, хачу сказаць, што які б шлях яны не абралі, няхай гэта будзе толькі іхні шлях. Шлях, які кожны з іх распачаў самастойна. Бо аб'яднанне менавіта такіх людзей - гэта сапраўдная сіла. А калі людзі проста бягуць адзін за адным - гэта натоўп.   

Гутарыў:Максім "Padre" Кавалёў

Media




Leave a comment

Make sure you enter all the required information, indicated by an asterisk (*). HTML code is not allowed.

Поиск

Ближайшие концерты


01
Mar
2021

01 March 2021

Prime Hall
пр. Победителей 65


07
Mar
2021

07 March 2021


TBA


12
Mar
2021

12 March 2021

Re:Public
ул. Притыцкого, 62


06
Jun
2021

06 June 2021

Re:Public
ул. Притыцкого, 62


11
Sep
2021

11 September 2021

Re:Public
ул. Притыцкого, 62

Вход

METALHEADS.BY © 2014-2019 All Rights Reserved. 93c8f939b9c83ef7