Тое, што ў Беларусі ёсць тролі, вядома яшчэ ад часоў гурта Litvintroll. Trollwald, створаны на яго аскепках амаль адразу пасьля развалу, стаў лагічным працягам трольскай лініі. Праз 7 год апасьля выхаду першай ЕР, гурт дэбютуе аднайменным альбомам "Trollwald". З гэтае нагоды размаўляем з вакалістам і ідэйным натхняльнікам гурта Андрэем Апановічам.
Давай адразу пра склад гурта. Што зараз гурт сабой уяўляе? Ён жывы, вы рэпаеце, ці мы проста бачым запіс старых песен?
Так, мы рэпетуем. Склад у нас змяніўся пасля запісу альбома. Ад нас сыйшлі бубнач Жорык і клавішнік Анжык, але Анжык сыйшоў не канчаткова і зараз займаецца рознымі адміністрацыйнымі пытаннямі. Таму зараз у нас на барабанах грае Ілля Дзейчык – сын Грышы Дзейчыка, якога ўсе ведаюць па гурту Imprudence.
А як ён да вас трапіу?
Я ўбачыу яго, калі пісалі вакалы на студыі. Гляджу, сядзіць нейкі такі малады хлопец і сам сабе займаецца. Мы яго і паклікалі. Увечары маці яго піша нашаму Паўліку: “Вы што, майго сына ў гурт вырашылі ўзяць?” А мы ня ведалі ўвогуле хто гэты хлопец. А потым і Грыша патрапіў да нас вельмі цікава. Ілля ўжо пачаў разбіраць песні і вельмі настойліва клікаў тату ў гурт. Той аднекваўся, маўляў, няма часу. А пасля прыйшоу на рэпу з гітарай, усе песні разабраў. Карацей, у нас зараз такі сямейны гурт – сын і бацька. Далей па складзе - на клавішах Слава Сапуноў з гурту Hokkey. Гітарыст – Паша Аленчык. На басу Паша Дармель. Мікола Столяр на дудзе. Ну і я на вакале.
Зараз неяк так складаецца, што шмат нашых вядомых гуртоў пішуць альбомы аж па дзесяць гадоу. Так, напрыклад, ваша першая ЕР была выдадзена у 2016 годзе. Чаму такія тэрміны?
Так атрымалася, што мы вырашылі спачатку запісаць дэмку, каб паслухаць як гэта ўвогуле будзе гучаць. Зводзіў нам яе, дарэчы, Чэстэр, былы басіст гурта СатанаКозёл. У выніку я паглядзеў, што на альбом у нас ідзе недзе чатыры-пяць гадоў. Што ў Litvintroll, з якімі мы сабраліся ў 2005 годзе, але пакуль знайшлі музыкаў, сфармавалі склад - першы альбом (“Rock'n'Troll”) выйшаў толькі ў 2009.
Дзе пісалі новы альбом, хто дапамагаў?
Альбом пісаў Аляксей Пліско, калі яшчэ быў у Мінску. Усе інструменты пісаліся на Sound studio 9. Вакал пісаў ужо Макс Клімовіч. Але звядзеннем і мастэрынгам займаўся таксама Аляксей. Папрацаваў ён вельмі добра, за такія грошы лепей і не зробіш.
Ці плануецца выступаць ужывую?
Плануем. Але невядома, калі будзе атрымлівацца. Спачатку трэба, напрыклад, пракачаць новага бубнача.
Чаму альбому далі назву проста “Trollwald”? Мне падаецца альбом даволі разнастайны па тэматыцы. Не змаглі вызначыцца з галоўнай лініяй?
А так атрымалася. Мяркую, што для першага рэліза назва неблагая, тым больш, што канцэптуальна песні паміж сабой не звязаныя.
Калі спампаваць альбом з Bandcamp, можна пабачыць, што да кожнага трэка з альбома ідзе адмысловы арт. Распавядзі пра афармленне матэрыала.
Так, з артам на альбом мы ўвогуле вельмі загналіся. Маляваў усе работы Арцём Дземура, мастак з Піцера. Ён вельмі прафесійна падыйшоў да супрацы. Выканаў усе нашыя пажаданні. Мы скінулі яму песні, ён іх паслухаў і да кожнай намаляваў тэматычную карцінку. Мы задумвалі ўсё гэта менавіта пад буклет дыску.
То бок дыск будзе?
Так. Але крыху пазней. Бо хутчэй за ўсе гэта будзе selfmade. Але хацелася б, каб усё было прафесійна. На гэтую тэму мы таксама кантактуем зараз з Віталём Супрановічам. Калі альбом зойдзе слухачу, мабыць будуць і вінілы. Таксама ёсць ідэя запусціць галасавалку, альбо паглядзець па колькасці праслухоўванняў, каб вырашыць, на які з артаў выпускаць мерч. Таму што хочацца зрабіць яго не проста альбомным, па прыкладзе вокладкі, а менавіта пад песні.
Ці не было сумневаў, што альбом можа апынуцца ўжо нікому не патрэбны? Усё ж прайшло шмат часу.
Увогуле, калі я запісваў вакалы, то думаў: “А каму гэта ўжо патрэбна?”. Што ўсе ўжо састарэла. Але некаторыя песні і зараз гучаць вельмі актуальна!
Трэк “Miortvym nie balić” - гэта па Быкаву?
Я вялікі фанат творчасці Быкава. І трэба было неяк назваць песню. Таму я ўзгадаў гэтую яго аповесць і даў трэку адпаведную назву. Тэкст да яе я пачаў пісаць годзе ў 2010-2011, калі яшчэ былі жывыя Litvintroll. У выніку я пісаў яе амаль дзесяць год.
Тэксты ўсе твае?
Так.
“U kišeniach nuĺ” - вельмі клёвы тэкст!
Гэта ўвогуле гімн усіх нішчабродаў! У духе Thin Lizzy, якіх я таксама вельмі люблю. Яна таксама была на ЕР, але мне не падабалася якасць запісу. А песня добрая, таму трэба было яе дарабіць…
А пра каго песня “Бывай”? Мне падаецца, ці яна прысвячаецца былым калегам па Litvintroll?
Чамусьці ўсе так думаюць, але не. Я калі пішу тэксты, то гэта альбо гісторыі знаёмых, альбо мой асабісты досвед. Увогуле – гэта песня пра дзяўчыну!
Адкуль з самага пачатку ўзялася гэтая трольская тэма? Яе, здаецца, дужа няма ні ў беларускай міфалогіі, ні ў казках.
Калі яшчэ пачынаўся Litvintroll, нас было тады тры чалавекі, мы гралі на рэпетыцыйнай кропке Старога Ольсы. Неяк побач праходзіў Зміцер Сасноўскі, пачуў нас і прапанаваў зрабіць гурт. Мы зрабілі некалькі кампазіцый. Арына Вячорка тады ладзіла ў Моладзевым тэатры канцэрты, і Зміцер нас ёй сасватаў. Перад выхадам на сцэну ў грымерку забягае дзяучына-вядучая і гаворыць, што ў нас ёсць дзесять хвілін, каб прыдумаць назву гурту. Альбо яна аб'яўляе нас як гурт “Дудары”. А ў нас два барабаны ды адна дуда – ну якія дудары? І тут Сасноўскі кажа: “Хлопцы, мне брацельнік-металюга, распавядаў пра фінскі гурт Finntroll. Антуражныя алкашы. Як вы. Вы ж тролі. Назавіцеся Litvintroll!” Так і запісаліся. А наконт таго, што не было троляў у Беларусі, у мяне ёсць ахрэненная тэорыя і няхай хто-небудзь, калі зможа, яе абламае. Быў шлях з варагаў у грэкі. Тролі хаваліся на дракарах, калі вікінгі ішлі ў падарожжа, а потым высаджваліся на нашых землях. Так вось літвінскія тролі і атрымаліся. Ну а пасля гэтыя тролі сышлі ў лясы і так атрымаўся Trollwald.
Чаму на альбоме няма песьні пра бадун (“Stenkenstolz”)? У афіцыйнай ЕР яе няма таксама.
“Stenkenstolz” выпускалася як сінгл. Таму мы яе яшчэ не паспелі заліць на афіцыйныя пляцоўкі. Але шмат хто ў нас пра яе пытаецца. Мы над гэтым працуем. І недзе пасля выхада альбома яна з'явіцца. Таму што песня вельмі добрая – геніяльны саундтрэк для таго, каб кінуць піць. Яна такая думавая. Я вельмі люблю такі олдскульны дум тыпу Pentagram, Saint Vitus, Trouble. І я хацеў яе зрабіць менавіта ў духу Saint Vitus.
Давай паразмаўляем пра гук. Альбом гучыць вельмі ярка, я б сказаў нават “тлуста”.
Я б нават сказаў, што ён гучыць лепш, чым усе альбомы Litvintroll разам узятыя. Дуды гучаць не пластыкава, як, напрыклад, у “Чорнай панне”. Колісь быў недзе артыкул пра тое, як Blind Guardian паслухалі гэты альбом і сказалі, што наогул усё добра, але калі б дуды былі яшчэ сапраўдныя, а не электронныя – было б зусім выдатна. І ў мяне так падгарэла ад гэтага! Мы стараліся, мы пісалі. Але чалавек на этапе звядзення накруціў так, што дуды гучалі ненатуральна. А на гэтым альбоме Лёха вельмі добра ўсё зрабіў. Ну і зыходнікі былі добрыя. Так што, ён сам запісаў, сам звёў. Мне вельмі падабаецца. У нас спачатку былі спрэчкі. Ён хацеў больш прыблэкованага саўнду. Але ў выніку
