Ад мінулага ў будучыню праз сучаснасць: прэзентацыя альбома Relikt "Дрэва жыцця"

Ад мінулага ў будучыню праз сучаснасць: прэзентацыя альбома Relikt "Дрэва жыцця"



Шчыра кажучы, на канцэрце я апынулася нечакана. Калі напярэданні мой сябра (заўзяты прыхільнік гурта) прапанаваў наведаць канцэрт, ды выказаць сваё меркаванне наконт яго ў тэкставым выглядзе, я трохі збянтэжылася, бо з творчасцю гурта Relikt мне не давялося пазнаёміцца да гэтага часу.

- Што ж я напішу тады?
- Праўду.

Дык вось яна, праўда.

 

Пачатак канцэрта быў намечаны на сем гадзін вечара, але пачаўся пазней (што з’яўляецца не такім рэдкім выпадкам), але гэтая затрымка ніяк не адбілася на настроі слухачоў. 

Канцэрт складаўся з двух частак: першая была прысвечана прэзентацыі альбома “Дрэва жыцця”, другая – лепшым музычным творам з папярэдніх альбомаў. Хачу адразу адзначыць – да прэзентацыі ўдзельнікі гурта Relikt падрыхтаваліся дасканала. На сцэне з двух бакоў стаялі высокія казачныя дрэвы – сімвалы гэтага вечара. Кожны з музыкаў быў апрануты ў рэч, якая неяк пераклікалася з беларускім этнасам, няхай і на сапраўдны лад, без дасканальнай рэканструкцыі; стойка мікрафона была ўпрыгожана тканым ручніком са славянскім арнаментам. А калі на сцэну выйшлі дзяўчыны ў льняных плаццях з містычнымі чорнымі крыжамі на тварах, публіка гучна пачала вітаць гурт Relikt.

Амаль адразу зайграла першая песня з новага альбома – “Ужо вясна”.  Для ведаючых прыхільнікаў гурта было знаёма чуць родную мову ў іх выкананні, а ў мяне пабеглі мурашкі па скуры – так вось якія яны, Relikt! І тут, нават без тлумачэння, стаў зразумелы асноўны сэнс альбома “Дрэва жыцця”.  Галоўная ідэя ў тым, што праз сваю творчасць музыкі заклікаюць не забываць, хто мы ёсць, дзе нарадзіліся і дзе нашыя карані. Беларускі народ не павінен цурацца сваёй мовы, культуры, побыту i этнiчнай самасвядомасцi, якiя перадаюцца з пакалення ў пакаленне. І калі ў пачатку выступа, у мяне было пытанне, пісаць гэты тэкст на рускай або на беларускай мове, то праз пару хвілін я ўжо ведала на яго адказ. Ды і пасля песні “Дзяўчына плача” выказваць свае думкі было зручней і лягчэй на роднай мове. Вельмі спадзяюся, что гэтая міфічная атмасфера падзейнічала так не толькі на мяне.  

Не магу не адзначыць – увесь час у зале прысутнічала асаблівая сувязь музыкаў з слухачамі. І калі я чытала розныя рэпартажы, то вельмі часта сустракала такія выказванні, як “зал вельмі цёпла прывітаў гурт” або “фанаты шчыра падтрымлівалі музыкаў”. У выпадку з гуртам Relikt мне хочацца дапоўніць гэтыя выказванні – Relikt не толькі слухачы падтрымлівалі, але і самі ўдзельнікі гурта падтрымлівалі слухачоў, за кошт чаго стваралася ўраджанне, нібыта тут сабраліся лепшыя сябры, каб праз музыку падтрымаць канцэпцыю сувязі мінулага, сучаснага і будучыні.

Далей я на некалькі гадзін згубілася ў рэальным часе. Энергія, якая зыходзіла са сцэны, захапляла і адразу кідала ў струмень нот, галасоў і мелодый. Усмешкі музыкаў ды бодры настрой хутка перадаваліся ў зал, дзе адгукаліся зваротнай сувяззю такіх жа ўсмешак і гучных апладысментаў. Запрошанныя дзяўчыны са студыі танца Nebula выдатна дапаўнялі музычныя кампазіцыі не толькі знешнім выглядам, але і сваёй пластыкай рухаў. Увесь вечар прайшоў як на адным дыханні.

Незвычайнасць выступу надаў момант, калі Ўладзімір папрасіў пагасіць святло і замест яго запаліць ліхтарыкі на тэлефонах. Здаецца, касмічная сувязь паміж усімі, хто быў у гэты вечар разам з гуртам Relikt, стала яшчэ крапчэй. Не магу адказаць дакладна, планавалі так музыкі ці не, але ж атрымалася яскравае шоў з элементамі магіі. 

Падводзячы вынік адкажу на пытанне, ці пайду я зноў на канцэрт Relikt? Абавязкова!

Фото: Сергей Гагулин

Текст: Камилла Левандовска

DSC_0001
DSC_0002
DSC_0003
DSC_0004
DSC_0005
DSC_0006
DSC_0007
DSC_0008
DSC_0009
DSC_0010
DSC_0011
DSC_0012
DSC_0013
DSC_0014
DSC_0015
DSC_0016
DSC_0017
DSC_0018
DSC_0019
DSC_0020
DSC_0021
DSC_0022
DSC_0023
DSC_0024
DSC_0025
DSC_0026
DSC_0027
DSC_0028
DSC_0029
DSC_0030
DSC_0031
DSC_0032
DSC_0033
DSC_0034
DSC_0035
DSC_0036
DSC_0037
DSC_0038
DSC_0039
DSC_0040
DSC_0041
DSC_0042
DSC_0043
DSC_0044
DSC_0045
DSC_0046
DSC_0047
DSC_0048
DSC_0049
DSC_0050
DSC_0051
DSC_0052
DSC_0053
DSC_0054
DSC_0055
DSC_0056
DSC_0057
DSC_0058
DSC_0059
DSC_0060
DSC_0061
DSC_0062
DSC_0063
DSC_0064
DSC_0065
DSC_0066
DSC_0067
DSC_0068
DSC_0069
DSC_0070
DSC_0071
DSC_0072